У Беларускай федэрацыі футболу новы кіраўнік – 41-гадовы чыноўнік з Менскай вобласці. Ён абяцае прыкласці намаганні да развіцця айчыннага футболу. Поспехі гэтага невідавочныя. Але ў чым амаль дакладна ўпэўненыя эксперты, дык гэта ў падначаленні федэрацыі Міністэрству спорту.