12 ліпеня ў Беларусі падпісалі закон, што прадугледжвае змены ў сферы дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння. Асноўныя палажэнні дакументу набудуць моц праз месяц. Закон уносіць папраўкі і дапаўненні ў сем дзейных заканадаўчых актаў.