Kamentar

Не трэба баяцца пакрыўдзіць Лукашэнку, перамовы працягваюцца – Вячорка

img
Франак Вячорка дае каментар «Белсату» на фестывалі «Tutaka». Грудэк, Польшча. 12 ліпеня 2025 года. Скрыншот: Белсат

Сяргей Ціханоўскі даў беларускаму дыпламатычнаму руху «штуршок», бо не перажываў паразаў апошніх пяці гадоў, кажа Франак Вячорка. Рэзкія заявы Ціханоўскага Вячорку не пужаюць: ён верыць, што гэтыя словы не сарвуць вызвалення палітвязняў.