Міністэрства ўнутраных справаў абвесціла музычны гурт «DZIECIUKI» «экстрэмісцкім фармаваннем». Цяпер у Беларусі небяспечна перасылаць спасылкі на песні і кліпы музыкаў, а таксама ставіць упадабанні ў сацсетках – сілавікі могуць прызнаць гэта «спрыяннем экстрэмісцкай дзейнасці».