Брытанскі штотыднёвік «The Sunday Times» апублікаваў артыкул з нагоды вызвалення Сяргея Ціханоўскага. Журналіст выдання паразмаўляў з былым палітвязнем і ягонай жонкаю, Святланаю Ціханоўскаю. Сярод іншага абраная прэзідэнтка заявіла, што прагне нацыянальнага дыялогу ў Беларусі, як гэта было ў Польшчы напрыканцы 80-х гадоў.