Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытанні гасцей фэсту «Tutaka», што праходзіць на Беласточчыне. З адной жанчынаю былы палітвязень ледзь не пасварыўся. Яна спытала яго пра дамоўленасць «быць цішэй» пасля вызвалення, каб не перашкодзіць далейшым перамовам.