Naviny

У Варшаве на запыт Інтэрполу затрымалі беларуску. На радзіме яе абвінавачваюць у махлярстве

img
Беларуска, затрыманая паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу. Варшава, Польшча. Фота: zoliborz.policja.gov.pl

Варшаўская паліцыя паведаміла пра затрыманне 54-гадовай грамадзянкі Беларусі, якую шукалі паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу. Жанчыне пагражае экстрадыцыя на радзіму.