Naviny

«Нелегальныя мігранты» – фраза з прыкметамі мовы варожасці, яе лепш пазбягаць – Рада па медыяэтыцы

Памежнікі з Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы, Польшча
Памежнікі з Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы, Польшча. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Strazgraniczna.pl

Азначэння «нелегальныя мігранты» не варта ўжываць у медыях, а калі яго выкарыстоўвае суразмоўца, варта даваць кантэкст. Чалавек не можа быць нелегальным – можа хіба рабіць незаконныя дзеянні, але іх незаконнасць мусіць быць даказаная.