Naviny

У чэрвені колькасць ахвяр сярод цывільных ва Украіне дасягнула максімуму за тры гады

imgЦывільныя жыхары Кіева хаваюцца ад расейскіх абстрэлаў на станцыі метро. Кіеў, 4 ліпеня 2025 года. Фота: Kostiantyn Liberov/Libkos/Getty Images
Цывільныя жыхары Кіева хаваюцца ад расейскіх абстрэлаў на станцыі метро. Кіеў, 4 ліпеня 2025 года. Фота: Kostiantyn Liberov/Libkos/Getty Images

У чэрвені колькасць ахвяр сярод мірнага насельніцтва ва Украіне дасягнула найвышэйшага ўзроўню за апошнія тры гады: загінулі 232 чалавекі, яшчэ 1343 атрымалі раненні. Пра гэта гаворыцца ў новым дакладзе Маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне.