Naviny

У Тэхасе паводка знесла жыцці 52 асобаў. З летніку зніклі без вестак 27 дзяўчатак

Падраздзяленне Тэхаскай егерскай інспекцыі праводзіць пошукі ў зоне пашкоджанняў ад паводкі каля хрысціянскага летніку для дзяўчатак «Camp Mystic». 5 ліпеня 2025 года, Тэхас. Фота: Desiree Rios for The Washington Post via Getty Images

У Тэхасе раптоўная паводка забрала жыцці 51 асобы, у тым ліку 15 дзяцей. 27 дзяцей з хрысціянскага моладзевага летніку, размешчанага на рацэ Гуадалупэ, зніклі без вестак.