Naviny

«КДБ зганьбіўся на ўвесь свет дзеля ноўнэйма»? «Кіберпартызаны» пра версію КДБ наконт узлому базы зваротаў

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі. 21 траўня 2021 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак Камітэту дзяржаўнай бяспекі. 21 траўня 2021 года. Фота: Белсат

Беларускія прапагандысты сцвярджаюць, што КДБ так хацеў злавіць Паўла Бялюціна, што нібыта падрабіў зліў уласнай базы зваротаў. «Кіберпартызаны» ў каментары «Белсату» выказаліся наконт афіцыйнай версіі ўладаў, падкрэсліўшы яе непраўдападобнасць.