Naviny

Кампанія кума Пуціна пастаўляе тавары з акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Беларусь

Чыгунка ў Беларусі. Фота: rw.by
Чыгунка ў Беларусі. Фота: rw.by

Грузы з акупаваных тэрыторыяў Украіны ў Беларусь пастаўляе кампанія, яшчэ летась афіляваная з былым украінскім палітыкам і алігархам Віктарам Медведчуком, вядомым як кум Уладзіміра Пуціна. Беларускі расследавальніцкі цэнтр (БРЦ) высветліў, якія беларускія прадпрыемствы з ёй супрацоўнічаюць.