Беларусы, якія хочуць пераехаць на працу ў Польшчу, сутыкнуліся з новымі перашкодамі. Працоўныя візы ў краіне выдаюць настолькі павольна, што за гэты час тэрмін дзеяння дазволу на працу проста заканчваецца, а патэнцыйныя працаўнікі апынаюцца ў пастцы. «Белсат» і юрыстка ў іміграцыйным праве Дар'я Грышановіч тлумачаць, што рабіць у такім выпадку.