Рамонт дарогі на мяжы каля Берасця можа ўскладніць сітуацыю, але на агульным фоне наўрад ці гэта будзе заўважна. Выезду з Беларусі ў Польшчу трэба чакаць каля 5 дзён, калі ехаць машынаю. Хутчэй ужо выправіцца ў аб’езд праз Літву: там пераход мяжы зойме ўсяго 7 гадзінаў.