Пры пасярэдніцтве трох беларускіх кампаніяў неабходнае для вытворчасці абсталяванне атрымаў Воткінскі завод ва Удмуртыі, дзе вырабляюць балістычныя ракеты, у тым ліку міжкантынентальныя. Пакуль трывае поўнамаштабная вайна ва Украіне, гэтае прадпрыемства пашырыла вытворчасць, хоць і знаходзіцца пад санкцыямі.