Тут беларусы парадніліся з пушчай

HTML5 YouTube

Уля і Ілля паедуць на роварах выконваць заданне. Яны прыгатуюць варэнікі з грыбамі і капустай, скаштуюць хатняга віна, а таксама пабачаць, у якіх прыгожых дамах жывуць, у якія прыгожыя цэрквы ходзяць і ў якім прыгожым месцы знаходзяць вечны спакой падляшцы.

Улю і Іллю чакаюць Чахі-Арлянскія, Вярсток, Войнаўка, Вілюкі і Дубічы-Царкоўныя ды сустрэчы з іх жыхарамі.

Чохувэць з гордасцю пакажа Улі і Іллю свой дом і «найлепшы пазадарожнік». Паўліна Сегень распавядзе, чаму надумала разам з мужам вярнуцца з Гданьску на Падляшша. Міхась Андрасюк патлумачыць, чаму не ходзіць у пушчу ў грыбы. Вілюкоўка пачастуе абедам. Міраслава Іванюк правядзе нашых герояў у месца, дзе «неба аддало свой колер вечнасці».

Пазнавальна-забаўляльную праграму «Падляшскія вакацыі» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».