навіны

Новы пасол Беларусі ў Грузіі афіцыйна ўвайшоў на пасаду

Мікалай Рагашчук
Пасол Беларусі ў Грузіі Мікалай Рагашчук уручае даверчыя лісты кіраўніку Дэпартаменту дыпламатычнага пратаколу МЗС Грузіі Зурабу Дарчыяшвілі. Фота: mfa.gov.by
podpis źródła zdjęcia

18 чэрвеня новы беларускі пасол у Грузіі Мікалай Рагашчук уручыў копіі даверчых лістоў кіраўніку Дэпартаменту дыпламатычнага пратаколу МЗС Грузіі Зурабу Дарчыяшвілі.

Чытайце таксама:
Зміцер Грынкевіч. Фота: асабісты архіў Змітра Грынкевіча

«Сакартвэла закрываецца». Гутарым з беларусам, які пасля візарану захрас у Арменіі

Падчас сустрэчы беларускі і грузінскі бакі пацвердзілі зацікаўленасць у актывізацыі двухбаковай супрацы паміж краінамі ў розных кірунках, паведамляе пасольства Беларусі ў Грузіі.


Рагашчук быў прызначаны паслом Беларусі ў Грузіі 22 траўня, бо, са словаў Аляксандра Лукашэнкі, стасункі з Грузіяй палепшыліся, таму там патрэбны новы, актыўны чалавек.


Папярэдні пасол, Анатоль Ліс, быў звольнены пасля таго, як улады Беларусі абвясцілі ягонага сына «экстрэмістам» і асудзілі за ўдзел у пратэстах.


Мікалай Рагашчук раней быў намеснікам кіраўніка справаў Лукашэнкі.


З 13 жніўня 2021 года дзее міждзяржаўнае пагадненне аб супрацы КДБ Беларусі і Службы бяспекі Грузіі.


Цягам апошніх гадоў беларусы, якія жывуць у Грузіі, сутыкаюцца з тым, што іх не ўпускаюць у краіну пасля візарану (абнулення тэрміну перабывання). Былі выпадкі анулявання дазволу на жыхарства і гвалтоўнага выстаўлення з краіны.


Цягам 2019–2024 гадоў Грузія не дала міжнароднай абароны ніводнаму грамадзяніну Беларусі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10