Аню і Дзёню чакаюць Кляшчэлі, Дабрывада і Дашы. Там яны даведаюцца, як робіцца гаршчок і каравай ды возьмуць удзел у святкаванні Юр'я. А ў канцы атрымаюць заданне для Улі і Іллі.
Аня і Дзёня працягваюць сваё падарожжа па Падляшшы. У мінулым выданні яны атрымалі заданне: «Зямлі надайце форму ў духмянай печы. Стварыце сімвал дабрабыту. Адчуйце сувязь з зямлёй і продкамі, перажыўшы старажытны абрад. Вашая дарога ляжыць у Кляшчэлі. Ля каралеўскага помніка вас ужо чакаюць».
Пра ганчарства апавядзе Адрыян Беняс, рабіць каравай навучаць Валянціна Клімовіч і Ніна Яўдасюк, Абрад каравая растлумачыць Максім Фіёнік, а Дар’я Сянкевіч перадасць заданне для Улі і Іллі.
Пазнавальна-забаўляльную праграму «Падляшскія вакацыі» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».