Загадкавы артэфакт з вёскі Літва. Што яднае ВКЛ і Крымскае ханства?

HTML5 Youtube

У 1993 годзе каля вёскі Літва знайшлі загадкавы артэфакт, якім аказаўся пояс Вітаўта. Як сімвал улады апынуўся ў зямлі і чым яднае ВКЛ ды Крымскае ханства – у новай праграме па гісторыі Беларусі «Няпростыя рэчы з Цімафеем Акудовічам».

У 1993 годзе каля вёскі Літва Маладзечанскага раёну проста ў полі зрабілі незвычайную знаходку – срэбныя круглыя прадметы, падобныя да манетаў. Але гэта былі не манеты, а вытанчаныя металічныя дэталі, падобныя да нейкіх упрыгожанняў. Калі гісторыкі атрымалі магчымасць даследаваць 11 гэтых круглякоў, то выявілі, што гэта часткі надзвычай каштоўнага пояса. Паводле ацэнак навукоўцаў, ён датуецца 1420-1430-мі гадамі, часам кіравання вялікага князя Вітаўта.

Якасць срэбра і мастацкае выкананне вылучаюць гэты пояс сярод іншых падобных знаходак. Таму ў 1990-х гадах паўстала гіпотэза, што пояс маглі вырабіць спецыяльна для самога князя Вітаўта. Такім чынам у калекцыі незвычайных беларускіх артэфактаў з’явіўся яшчэ адзін унікальны экспанат, які атрымаў назву «пояс Вітаўта».

Працяг гісторыі пра «пояс Вітаўта» глядзіце ў першым выданні праграмы «Няпростыя рэчы з Цімафеем Акудовічам».


Больш на гэтую тэму

Глядзець больш