Як Аляксандр Лукашэнка ўцёрся ў давер да Кітая. Коля Лукашэнка рыхтуецца стаць прэзідэнтам Беларусі і ідзе ў армію. Ён вынайшаў суперлекі з лактаферыну для бацькі. Новы басейн у Менску пацёк і ці «BELARUS 5425» найлепшы? Глядзіце «Навіны з будучыні».
Стала вядомая нашая будучыня. Дагэтуль у Крамлі вырашалі – будзе ў нас Лукашэнка ці не, цяпер жа – у Пекіне. «Паспяховы візіт» Лукашэнкі ў Кітай, дзе не былі падпісаныя дакументы і дамовы, паспяховым аказаўся праз тое, што ў Паднябеснай ухвалілі транзіт улады ад Аляксандра Лукашэнкі – Мікалаю Лукашэнку.
На вачах мяняецца стан правадыра: з актыўнага, бадзёрага, спартовага і ўсюдыіснага за апошнюю пяцігодку Лукашэнка ператварыўся ў старца – пуза наперадзе, нага валочыцца, галава трасецца.
А слабы правадыр – гэта спакуса для многіх. Трухлявы дуб – не дрэва: каб заваліць, сілы не трэба. Але Лукашэнка маладняк падгадаваў. Аднак старэйшыя сыны не апраўдалі надзеі бацькі.
А вось сам Коля называе сябе поўнаю копіяй бацькі, якая ўжо, дарэчы, пераўзыходзіць свайго «радзіцеля», асабліва ў спосабах кіравання і размовах з – пакуль яшчэ татавымі – падначаленымі.
Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.