Лукашэнка пужае сваіх дзяцей лапцямі ды бізуном

HTML5 Youtube

Лукашэнка не мог схаваць эмоцыяў і ўчыніў жорсткі разнос чыноўнікам. Пра гэта мы сёння пагаворым у праграме «Прасвет».

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што баіцца за сваіх дзяцей. Маўляў, іх могуць абуць у лапці і пагнаць бізуном.

Дзеці Лукашэнкі

 

Лукашэнка-старэйшы стаў часта публічна прыгадваць дзяцей: маўляў, калі б са мной нешта здарылася, што было б з маімі дзецьмі, прычым тут дзеці – і ў такім духу. Віктар, Дзмітрый і Мікалай Лукашэнкі – хто яны? Закладнікі абставінаў у цяню бацькі – ці генералы ў карупцыйнай схеме абкрадання беларусаў? Яўген Валошын.

 

Лукашэнка патрабуе відовішчаў

Лукашэнка вельмі незадаволены працай «Беларусьфільму». Падчас візіту на кінастудыю ён вельмі эмацыйна і нервова размаўляў. Больш пра самыя скандальныя заявы – у кароткім сюжэце, пасля якога мы са Змітром абмяркуем іх. Таксама пагаворым пра тое, чаму Лукашэнка ўспомніў пра сваіх дзяцей і чаму ён за іх пабойваецца.