Беларуска адкрыла італьянскі сакрэт шчасця

HTML5 YouTube

Каб зразумець, чаму італьянцы жывуць доўга і з задавальненнем, правядзём адзін дзень па-італьянску. Пачнём яго з прабежкі, вып’ем кавы на беразе мора, наловім рыбы, наведаем рыбны рынак, зойдзем на працу і завершым дзень шпацырам з сабачкам.

Пра італьянскі лад жыцця нам распавядзе Таццяна Хамлюк. Яна родам з Менску, але вось ужо 20 гадоў жыве ў маленькім мястэчку ў Апуліі, на поўдні Італіі. Яна вельмі любіць свой новы дом: «Паглядзіце, якія пейзажы! Тут цудоўная ежа! Мора! І ўвогуле тут людзі дажываюць да 90 гадоў. Тут фактычна адсутнічае стрэс».

Калі Таццяна толькі трапіла ў Італію, то адразу адчула розніцу паміж беларусамі ды італьянцамі. Праз пэўны час яна нават стамілася і ўжо думала, што не зможа жыць у гэтым грамадстве.

На шчасце, усё склалася добра – і ў сям’і, і на працы. А галоўнае – Таццяна ўсім сэрцам палюбіла Італію і ўвогуле жыццё. Сваёй любоўю да гэтай краіны ды італьянскім мастацтвам жыць яна і падзялілася з намі ў гэтым рэпартажы.

Цыкл рэпартажаў «Від на жыхарства» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».