навіны

На польска-беларускай мяжы аўтобусы стаяць да 12 гадзінаў

Аўтобусы на памежным пераходзе «Тэрэспаль – Берасце». Фота: памежныя чаты
Аўтобусы на памежным пераходзе «Тэрэспаль – Берасце». Фота: памежныя чаты
podpis źródła zdjęcia

Звычайна чарга на польска-беларускім памежным пункце «Тэрэспаль – Берасце» ўтвараецца пад святы. Але апошнімі днямі некаторыя ўдзельнікі памежных чатаў паведамляюць, што стаяць даводзіцца каля 12 гадзінаў. 

«Белсат» паглядзеў, што пішуць у чатах пра пераезд праз польска-беларускую мяжу.

Сапраўды, некаторыя падарожнікі паведамляюць, што стаяць даводзіцца да 12 гадзінаў. Гэткая з'ява хутчэй характэрная для адваротнага кірунку – з Беларусі ў Польшчу, але для кірунку з Польшчы ў Беларусь яна выглядае дзіўнай.

Паведамленні карыстальнікаў памежнага чату. Фота: скрыншоты з памежнага чату
Паведамленні карыстальнікаў памежнага чату. Фота: скрыншоты з памежнага чату

«Белсат» звязаўся з польскай памежнай службай, каб удакладніць, ці сапраўды маюцца затрымкі падчас правярання аўтобусаў на мяжы. Яе прадстаўнік Дар’юш Сяніцкі пацвердзіў, што праблема ёсць, і сказаў, што прычына – у хуткасці працы беларускага боку. 

,,

«Працяглы час чакання на праходжанне памежнага кантролю на выезд з Польшчы ў Беларусь выкліканы тэмпам правядзення правяранняў з беларускага боку. Цяпер аўтобусы, што ўжо прайшлі афармленне з польскага боку на аўтамабільным пункце пропуску ў Тэрэспалі, чакаюць, пакуль іх прыме да афармлення суседні бок», – адказаў Сяніцкі. 


Згодна з паведамленнямі некаторых карыстальнікаў, заторы ўтвараюцца ўжо на самім памежным пераходзе. Да ўезду «пад шлагбаум» у апошнія гадзіны з польскага боку адзначаюць невялікую колькасць аўтобусаў.

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што некаторым падарожнікам удаецца праехаць хутчэй: за 7–8 гадзінаў. Згодна ж з інфармацыяй на сайце польскага памежнага камітэту, цяпер чаканне аўтобусаў на польскай мяжы складае 2 гадзіны. 

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10