Падляшскія вакацыі

HTML5 YouTube

Дзве пары маладых людзей з Польшчы (Ілля Фіёнік і Анна Бяляўская) і Беларусі (Уля і Дзёня Mandzik) разам адправяцца ў захапляльнае падарожжа па Падляшшы. Шторазу іх чакае новае заданне. Каб выканаць яго, героям давядзецца раскрываць таямніцы рэгіёну, шукаць падказкі і адкрываць невядомыя мясціны Беласточчыны. Гэта не проста вандроўка – гэта спаборніцтва, прыгоды і знаёмства з унікальнаю культураю беларуска-польскага памежжа.