навіны

Былога міліцыянта, які вярнуўся з Афрыкі, пакаралі за «распальванне варожасці». Рэпрэсіі 7 чэрвеня

рэпрэсіі
Руслан Сахарчук. Фота са старонкі «УКантакце»
podpis źródła zdjęcia

Былога міліцыянта Руслана Сахарчука, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці», даведалася «Наша ніва». Пра гэта ды іншыя парушэнні правоў у Беларусі – у аглядзе рэпрэсіяў.

Імаверна, Руслана Сахарчука пакаралі «хіміяй». Руслану Сахарчуку 48 гадоў, ён з Берасця. Скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС і працаваў у міліцыі. Сахарчук даслужыўся да капітана ў Ленінскім РАУС Берасця, але ў 2008 годзе быў звольнены за дыскрэдытацыйныя ўчынкі.


Апошнія два гады мужчына перыядычна бываў у Афрыцы – у Кеніі. У яго ёсць блог на YouTube «From Africa to Belarus», у якім расказвае пра жыццё і працу ў Афрыцы.

Чытайце таксама:
Скульптура Фэміды на фасадзе Дому правасуддзя ў Берасці. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bvn.by

Офіс Ціханоўскай прэзентаваў канцэпцыю люстрацыі для Беларусі. Каго яна закране?

Калі дакладна Сахарчука затрымалі, невядома, але яго асудзілі ў Берасцейскім абласным судзе паводле часткі 1 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу «Распальванне варожасці». У спісе «экстрэмістаў» у яго стаіць пазнака «адбывае пакаранне». Выданне адзначае, што Сахарчук цяпер на волі, таму яго, хутчэй за ўсё, пакаралі «хіміяй» са скіраваннем у папраўчыю ўстанову, і ён чакае, пакуль яму вызначаць месца адбывання пакарання.


Тым часам у спіс «экстрэмістаў» залучылі жонку глыбоцкага палітвязня Аляксандра Шарабайкі, піша «Вясна». Імя 48-гадовай Алены Шарабайкі з'явілася ў абноўленым Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Там пазначана, што жанчыну асудзілі паводле «народнага» артыкулу 342 КК, яе «судзімасць не пагашаная». Імаверна, Алену пакаралі «хатняю хіміяй».


Праваабаронцам вядома, што пасля выбараў да жанчыны неаднаразова прыходзілі з ператрусамі, а таксама прызначалі ёй буйныя штрафы.


Муж Аляксандры – палітзняволены Аляксандр Шарабайка – за кратамі амаль 2 гады. Спачатку яму прызначылі 1,5 года калоніі за «абразу Лукашэнкі», а потым прысудзілі 6 гадоў зняволення за «абразу прадстаўніка ўлады» і «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10