«Гэтае цела ўмее толькі дровы сячы!» Лукашэнка лёг пад нож?

HTML5 YouTube

У спецыяльным выданні сабраныя топавыя навіны Беларусі: прарыў года, хайтэк года, далікатэс года, апраўданне года, чалавек года, адкрыццё года, ідэя года, помнік года і песня года ды іншыя незабыўныя падзеі.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай так TV»:

  • Відэа: Уладзімір Пуцін хаваецца ад украінскіх дронаў
  • Чаму ў Менску палопаліся трубы
  • Грыгорый Азаронак і Яўген Пуставой зараўлі ад навінаў Беларусі
  • Брытанцы паказалі смартфон з КНДР
  • Камбайн-мангал, што пячэ 300 кг мяса за гадзіну
  • Свечкі з пахам Пуціна ёсць на «Wildberries». Чым пахнуць свечкі Лукашэнкі
  • «Чырвоны харчавік» і «Белакола» ды іншыя нечаканыя харчовыя калабы
  • Гэта ўсё муляжы: альтэрнатыўная версія падзеяў аперацыі «Павуціна»
  • Дарожная разметка выпарылася
  • Аляксандр Лукашэнка: Хцівыя беларусы прадалі ўсю бульбу расейцам
  • Разбуральныя «Дажынкі» ў Заслаўі: навошта зносяць гістарычную забудову
  • Чалавек года: Вольга Бондарава, 150 тысяч пакістанцаў ці Вадзім Іпатаў?
  • Жэст года: рука Ілана Маска, нага Умкі ці дзеянні СПА Расеі
  • Адкрыццё года: лавачка ў Маларыце ці фантан у Наваградку
  • Кітайцы плацяць, каб зрабіць выгляд, што працуюць. Як дэлегаты УНС
  • Берасцейскі губернатар прапанаваў схему з гароднінай
  • Лукашолкі абмеркавалі апошні тэрмін Лукашэнкі
  • Кашчэй Рыгоравіч сабраўся жыць вечна? Доналд Трамп раскрыў змову рабатызаваных клонаў
  • Волат у Валожыне выклікаў пытанні
  • Герман Цітоў («Два прэзідэнты») кусае пяткі Руслану Чарнецкаму («Я – беларус»)
  • Фінальная песня

Вядоўцы – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».

Калаж з фота: president.gov.by; скрыншот CTV