навіны

Тры прычыны таго, што Менск увесь час залівае і будзе заліваць надалей

Залева ў Менску. Фота: sb.by
Залева ў Менску. Фота: sb.by
podpis źródła zdjęcia

5 чэрвеня Менск, як і іншыя гарады, сутыкнуўся з моцнаю паводкаю. Журналісты рэгіянальнага тэлеграм-каналу «This Minsk Media» назвалі тры галоўныя прычыны таго, чаму гэта адбываецца, «нягледзячы на рэгулярныя запэўніванні гарадскіх уладаў пра гатовасць да стыхіі».

Чытайце таксама:
Пара ідзе побач з фантанам у парку Янкі Купалы. Менск, Беларусь. Фота: Белсат

Які прагноз надвор'я на лета-2025 у Беларусі? Параўноўваем прагнозы метэаролагаў, таролага і астролага

Першая прычына, паводле выдання, чаму Менск не дае рады з надвор’ем, заключаецца ў тым, што ліўневая каналізацыя сталіцы састарэла і не спраўляецца з сучаснымі нагрузкамі.

«У некаторых раёнах ліўнёўкі не рамантаваліся з савецкага часу, а іх прапускная здольнасць даўно не адпавядае бягучым рэаліям. Трубы часта аказваюцца забітыя смеццем, лістотай і пяском», – заявілі журналісты.

Другая прычына – значнае скарачэнне за апошнія гады ў Менску зялёных зонаў, якія былі замененыя асфальтам і брукам. У выніку дажджавая вада не ўбіраецца ў глебу, а сцякае на дарогі і тратуары, «перагружаючы і без таго слабую ліўневую сістэму».

Трэцім фактарам назвалі кліматычныя змены, бо, паводле метэаралагічных службаў, за апошнія гады ў Беларусі пачасціліся экстрэмальныя з'явы надвор'я.

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10