Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня сустрэўся ў Менску з Патрыярхам маскоўскім Кірылам. Сустрэча адбылася падчас візіту апошняга ў Беларусь на святкаванне 900-годдзе Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку.
Падчас размовы Аляксандр Лукашэнка заявіў патрыярху, што «за Беларусь вы можаце быць абсалютна спакойныя». Ён таксама расказаў, што нядаўна ініцыяваў стварэнне ў Беларусі рэлігійных цэнтраў традыцыйных канфесіяў.
,,«Так і павінна быць. Гэта традыцыйныя рэлігіі, і ад іх наагул ніколі ніякіх адмоўных дзеянняў не вынікала. У адрозненне ад рознага кшталту сектаў, скіраваных на падзел народаў. Секта – гэта частка. Філасофія і мэтапакладання секты – падзяляць. Гэта небяспечна і для рэлігійнага жыцця народу, і для дзяржавы небяспечна. А традыцыйныя рэлігіі не пераследуюць такіх мэтаў», – сказаў у адказ патрыярх Кірыл.
Падчас сустрэчы ён узнагародзіў Лукашэнку ордэнам святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені за ўвагу да развіцця царкоўна-дзяржаўных стасункаў.
Патрыярх таксама падзякаваў Лукашэнку «за вялізныя перамены ў жыцці краіны», якія адбыліся з таго моманту, як ён быў смаленскім мітрапалітам у 1984–2009 гадах.
4 чэрвеня ў Беларусь прыбыў з візітам Патрыярх Кірыл. Гэта быў ужо ягоны сёмы візіт, раней ён наведваў краіну ў 2009, 2012, 2013, 2015, 2018 і 2022 гадах. Патрыярх у Полацку сваю казань прысвяціў таму, што «сёння ўлада і святасць як бы несумяшчальныя», нават на «Святой Русі». Тым самым дазволіў сабе «неяк паўшчуваць, паказаць сваю пазіцыю, са сваёй вышыні выдаваць Лукашэнку нейкія характарыстыкі», заявіла ў каментары «Белсату» Наталля Васілевіч.
Якуб Хруст belsat.eu