Цэнтралізаваны экзамен школьнікі праходзілі 26 траўня па адным з 14 профільных навучальных прадметаў.
Прайшлі яго 56,9 тысячы чалавек, паведамляе 6 чэрвеня Міністэрства адукацыі.
Найвышэйшы вынік у 100 балаў атрымалі 622 абітурыенты, што менш за мінулы год, калі «стобальнікаў» было 636.
Максімальны вынік ёсць па 13 вучэбным прадметам, больш за ўсё па матэматыцы, якую на 100 балаў здалі 175 чалавек.
У той жа час 64 выпускніка атрымалі нулявы вынік. Столькі іх было і ў 2024 годзе.
У Мінадукацыі адзначылі, што сярэдні вынік па ўсіх вучэбных прадметах атрымаў адзнаку ў 50 балаў. Напрыклад, па матэматыцы сярэдні бал атрымаўся 60,9, па хіміі – 63,4, па грамадстваведанню – 58,7, а па гісторыі Беларусі і фізіцы – 65,9 балы.
Нагадаем, 5 чэрвеня ў краіне прайшло апошняе цэнтралізаванае тэставанне. Рэзервовымі днямі для правядзення цэнтралізаванага тэставання і экзамену для тых, хто не паспеў, прызначылі 21 і 23 чэрвеня. 27 чэрвеня пачнецца ўступная кампанія ў ВНУ, але пакуль толькі для абітурыентаў у межах мэтавага рыхтавання.
Прайсці можна было толькі абмежаваную колькасць тэстаў. Калі абітурыент зарэгістраваны на ЦЭ па двух прадметах, то ў той жа год можа зарэгістравацца на ЦТ толькі па адным прадмеце. Калі зарэгістраваны на ЦЭ па адным прадмеце, можа здаваць ЦТ па двух. Калі не зарэгістраваны на ЦЭ, можна зарэгістравацца на тры ЦТ.
Выпускнікоў 11-х класаў сёлета чакаецца звыш 56 тысячаў. У ВНУ плануюць прыняць каля 8,2 тысячы выпускнікоў каледжаў паводле скарочаных праграмаў. Каля 1300 пераможцаў алімпіядаў рэкамендаваныя да залічэння без уступных іспытаў. Акрамя таго, паступаць у беларускія ВНУ змогуць грамадзяне Расеі, у тым ліку на бюджэтную форму навучання, па выніках расейскага адзінага дзяржаўнага экзамену (ЕГЭ).
Летась 695 абітурыентаў здалі ЦТ на 100 балаў, на ЦЭ і ЦТ разам 100-бальных вынікаў было каля 1800. 15 чалавек атрымалі 100 балаў па трох прадметах ЦЭ і ЦТ.
Тэса Анейда / belsat.eu