Naviny

«Пасуе любы дакумент». Што рабіць, каб не прымусілі аддаваць дзіця ў беларускую школу

img
Першакласнікі з кнігаю «Беларусь – наша Радзіма». Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: minsk.stolica / vk.com

У Кодэксе аб адукацыі з'явілася патрабаванне, каб усе дзеці, якія жывуць у Беларусі, наведвалі толькі беларускія школы. Гэта выклікала розгалас у эмігрантаў, бо для дзяржавы фармальна грамадзянін працягвае жыць у краіне, пакуль ён стаіць на рэгістрацыйным уліку. Чыноўнікі запэўніваюць, што выпісвацца не давядзецца: хопіць любога дакументу, што сведчыць сталае пражыванне за мяжою.