навіны

Паўднёвая Карэя абрала новага прэзідэнта. Папярэдні хацеў зарганізаваць дзяржаўны пераварот

Лі Чэ М'ёнг прыбывае на праймерыз Дэмакратычнай партыі ў Карэйскі міжнародны выставачны цэнтр. 27 красавіка 2025 года ў Ко-Янгу, Паўднёвая Карэя. Фота: Chung Sung-Jun/Getty Images
Лі Чэ М'ёнг прыбывае на праймерыз Дэмакратычнай партыі ў Карэйскі міжнародны выставачны цэнтр. 27 красавіка 2025 года ў Ко-Янгу, Паўднёвая Карэя. Фота: Chung Sung-Jun/Getty Images
podpis źródła zdjęcia

4 чэрвеня 2025 года перамогу атрымаў кандыдат на прэзідэнцтва ад Дэмакратычнай партыі Лі Чэ М'ёнг.

Лі Чэ М'ёнг перамог у выбарах, набраўшы 49,4 % галасоў выбарнікаў па выніках апрацоўкі 100 % бюлетэняў. Ягоны супернік, кандыдат ад кансерватыўнай партыі «Грамадзянская сіла» Кім Мун Су, атрымаў падтрымку 41,6 % выбарнікаў, паведамляе Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Карэя.


Кім ужо заявіў, што «з пакораю прымае выбар народу» і павіншаваў свайго суперніка.


Тэрмін паўнамоцтваў новага прэзідэнта пачнецца, калі яго на пленарным пасяджэнні аб'явіць старшыня ЦВК. 


Нагадаем, што выбары прэзідэнта Паўднёвай Карэі прызначылі датэрмінова, пасля таго як папярэдні прэзідэнт Юн Сок Ëль здзейсніў спробу дзяржаўнага перавароту. У снежні ён увёў ваеннае становішча і прыпыніў паўнамоцтвы парламенту, абвінаваціўшы дэпутатаў у спробе паралізаваць працу ўраду.

«Я абвяшчаю ваеннае становішча, каб абараніць свабодную Рэспубліку Карэя ад пагрозы паўночнакарэйскіх камуністычных сілаў, выкараніць бессаромныя прапаўночнакарэйскія антыдзяржаўныя сілы», – казаў Юн Сок Ëль.

У адказ парламент адмяніў ваеннае становішча і аб’явіў імпічмент Юн Сок Ëлю. Цяпер ён пад следствам.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10