Ганна з Віцебску, смелая мама шасцярых. На допыты яна прыходзіла ў бел‑чырвона‑белым.
Пяць судоў, крымінальная справа, вымушаная эміграцыя – і нядаўна трагедыя: страта сёмага малога, немаўляці. Падтрымаць Ганну можна грашыма, замовіўшы яе фірмовы торт або аплаціўшы пэўныя выдаткі сям’і. Шматдзетная сям'я марыць здымаць асобны дом, каб нікому не замінаць, каб у дзяцей была прастора.
Таксама ў праграме «Беларус беларусу»:
Ганна Канавалава з унукамі Настай і Ванем дачакаліся вызвалення сваёй дачкі і маці – Антаніны Канавалавай. Жанчыне патрэбнае медычнае абследаванне, у яе моцна пагоршыўся зрок.