«Калі мы на тым свеце пабачымся, я яго абавязкова пасвару». Як загінуў Аляксей Скобля

HTML5 YouTube

Аляксей Скобля (пазыўны Тур) стаў першым беларускім добраахвотнікам, які падпісаў кантракт з ЗСУ. Ён загінуў, абараняючы Кіеў ад расейскіх захопнікаў. Беларус загінуў са зброяй у руках. Зброя была трафейная, здабытая ў баі.

З самага дзяцінства Аляксей Скобля меў падвышанае пачуццё справядлівасці. Ён захапляўся рэканструкцыяй гістарычных падзеяў, займаўся каратэ. У 2015-м паехаў абараняць Украіну, праявіў сябе на першым жа заданні.

Аляксей (Тур) Скобля загінуў 13 сакавіка 2022 года. Наступным днём яму было б 32 гады. Пасмяротна Аляксею Скоблю нададзенае званне Героя Украіны.

Рэпартаж «Сёння ён загінуў – заўтра ён павінен нарадзіцца...», рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2025 г.

Праграму «Ваяры і валанцёры» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».