навіны

Як Вільня адзначыла Дзень халадніку

Дзень халадніку ў Вільні. Фота: Vilnius Old Town
Дзень халадніку ў Вільні. Фота: Vilnius Old Town
podpis źródła zdjęcia

31 траўня ў Вільні ўжо трэці раз прайшоў Vilnius Pink Soup Fest, або Дзень халадніку. На гэтае свята з усёй краіны з’язджаюцца тысячы людзей у ружовым і ўдзельнічаюць у актыўнасцях, падрыхтаваных для іх арганізатарамі. 

Зоркай гэтага дня робіцца традыцыйны для літоўскай кухні, гэтаксама як і для беларускай, халаднік. Канцэнтрацыя ружовага колеру проста зашкальвае.

Ружовыя вуліцы, ружовыя людзі, ружовыя ўпрыгожанні на сценах дамоў. Фота: TVP Wilno
Ружовыя вуліцы, ружовыя людзі, ружовыя ўпрыгожанні на сценах дамоў. Фота: TVP Wilno

Для дарослых і дзяцей былі арганізаваныя атракцыёны. Вядома ж, таксама ружовыя.

Ружовая горка з пенай – адзін з найбольш папулярных атракцыёнаў падчас Дня халадніку. Фота: TVP Wilno
Ружовая горка з пенай – адзін з найбольш папулярных атракцыёнаў падчас Дня халадніку. Фота: TVP Wilno

Ва ўсім горадзе можна было сустрэць ружовыя інсталяцыі – як чарговае нагадванне пра свята, якое з кожным годам набывае ўсё большыя маштабы.

Халадніковы аўтобус. Фота: Vilnius Old Town / Facebook
Халадніковы аўтобус. Фота: Vilnius Old Town / Facebook

Найлепш адчуць атмасферу свята можна з відэа, зробленага аўтарам YouTube-каналу «Lithuania Explorer».


Некаторыя атракцыёны таксама робяцца традыцыйнымі для свята. Ружовая горка прыцягвае наведнікаў увесь час.

Забаўляльная святочная пляцоўка. Фота: Vilnius Old Town / Facebook
Забаўляльная святочная пляцоўка. Фота: Vilnius Old Town / Facebook

Відэапартал у Люблін традыцыйна збіраў ахвочых перадаць прывітанне жыхарам польскага гораду і ў рэальным часе падражніцца смачным халадніком.

Відэапартал у Люблін. Фота: TVP Wilno
Відэапартал у Люблін. Фота: TVP Wilno

Халаднік у келіхах для кактэйляў. Аказваецца, яго можна спажываць і так.

Халаднік у келіхах для кактэйляў. Фота: Vilnius Old Town / Facebook
Халаднік у келіхах для кактэйляў. Фота: Vilnius Old Town / Facebook

Пасля таго, як паеў халадніку, а яго на імпрэзе можна было пакаштаваць у самых розных варыяцыях, можна і адпачыць на лавачцы. Вядома ж, таксама на ружовай.

Наведніца фэсту. Фота: Vilnius Old Town / Facebook
Наведніца фэсту. Фота: Vilnius Old Town / Facebook

Увечары на галоўнай сцэне свята адбываўся канцэрт.

Галоўная сцэна свята. Фота: Vilnius Old Town / Facebook
Галоўная сцэна свята. Фота: Vilnius Old Town / Facebook

belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10