Колькі пражыве Лукашэнка? Доўгіх планаў не будуе

HTML5 Youtube

Лукашэнка на дзень народзінаў атрымаў усюдыход і ўпершыню пабачыў сапраўдную Беларусь. Хто тыя «мардавароты», што напалохалі яго ў Менску? Сакрэты даўгалецця, золата пад нагамі, дзе бульба і медыцына ХХІ стагоддзя. Новыя «Навіны з будучыні».

Лукашэнка можа перажыць усіх беларусаў. Ён распавёў свае тры сакрэты даўгалецця: яны нібы простыя – але для нас не надта даступныя. Лукашэнка пачаў разбірацца, чаму так і хто вінаваты, і прыйшоў да высновы: вінаватая не сістэма, а «народзец», асабліва менчукі.

 

Спачатку беларусаў гадамі прывучалі «купляць беларускае», асабліва садавіну і гародніну, прапагандавалі, што менавіта нашая ежа, асабліва «бульба беларуская» – крыніца здароўя. Ды так моцна гэта спрацавала, што калі наш другі хлеб знік з крамаў, гэта не прайшло незаўважна. Імкненне гаспадарак зарабіць на продажы бульбы ў Расею вылілася ў тое, што беларусы пачалі задаваць пытанні, што не спадабаліся ўладам. І тут панеслася!

 

Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Навіны з будучыні» Вольгі Старасцінай.