навіны

Хроніка рэпрэсіяў: былога палітвязня зноў асудзілі на тры гады

Ігар Неміровіч. Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
Ігар Неміровіч. Фота: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» працягвае сачыць за рэпрэсіямі ў Беларусі. 

Берасцейца Ігара Неміровіча, які ўжо адбыў год зняволення за допіс у Instagram з «абразаю Лукашэнкі», паўторна затрымалі пасля вызвалення і асудзілі да трох гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму – гэтым разам за нібыта спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці. Раней хлопец спрабаваў вярнуцца ў Беларусь праз камісію ў справе «пакаяння», але, не дачакаўшыся адказу, прыехаў сам і быў арыштаваны.

30 траўня ў Менску прайшоў закрыты судовы працэс над 78-гадовай актывісткаю Нінаю Багінскай, якую абвінавацілі ў неаднаразовым парушэнні Закону аб масавых акцыях. Падставаю сталіся шматлікія адміністратыўныя пратаколы за 2024 год. Суд прызнаў яе вінаватай, але не прызначыў пакарання, замест гэтага ўвёў прафілактычнае назіранне.

У Беларусі заблакавалі сайт выдання «Вечерний Бобруйск», у рэдакцыю якога наведваліся сілавікі (як высветліла «Наша Ніва», прыходзілі ў рэдакцыі яшчэ ў пачатку красавіка). Пры спробе зайсці на старонку карыстальнікі бачаць паведамленне пра блакаванне на пастанову Міністэрства інфармацыі. За межамі краіны сайт пакуль што даступны.

У так званы спіс экстрэмістаў, папаўняе які Міністэрства ўнутраных справаў, дадалі 28 прозвішчаў. Папаўненне Пераліку грамадзянаў Беларусі, замежных грамадзянаў або асобаў без грамадзянства, якія маюць дачыненне экстрэмісцкай дзейнасці, традыцыйна адбылося ў пятніцу, 30 траўня.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10