Узбек ці беларус – хто зарабляе больш? І навошта ў Менску адключылі гарачую ваду

HTML5 YouTube

Аляксандр Лукашэнку накінуў г*но на вентылятар. Вольга Бондарава пакрыўдзіла малодшых. Мігранты здзівілі высокімі заробкамі. Менчукам давялося запасацца тазікамі, а рэшце беларусаў – лінейкамі ды косамі. Для Аляксандра Саладухі падрыхтуюць гандолу.

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай так TV»:

  • Лукашэнка: Мы з г*на робім цуд
  • Дзядзькі стапталіся, таму патрэбны «Беларусьспермабанк»
  • Вайсковыя зборы школьнікаў ператварыліся ў стэндап
  • Ядравай зброі ў РБ няма – толькі сякеры і «Тэсла»
  • Эксперымент над чатырма ўзбекамі ў Гомельскай вобласці
  • Коля Лукашэнка трапіў на дошку гонару БДУ
  • Беларусы адказалі на кпіны Уладзіміра Пуціна, што бульба скончылася
  • Уладзіміра Караніка звольнілі, але ён абяцаў вярнуцца
  • Юрый Караеў прабіў пенальці
  • Бабруйск: у цэлым усё няблага
  • Міністр культуры РБ з паралельнай рэальнасці
  • Навошта адключаць гарачую ваду ў Менску
  • Славянскія багі прагналі Бондараву з Купалля ў Дудутках. Хто абароніць ад даносчыцы апошні званок на «Менск-арэне»?
  • Віцебск заліла паводка
  • Сёстры Груздзевы ўдарыліся ў блогерства
  • У Гомлі пабудавалі найвышэйшы дом у Беларусі – 24 паверхі
  • Кім Чэн Ын спусціў новенькі эсмінец… пад ваду
  • Год добраўпарадкавання будзе Годам штрафаў за высокую траву
  • Лукашолкі будуць скардзіцца Лукашэнку на новы закон
  • Махляры на BMW прадалі немцам старыя беларускія рублі як новыя

Вядоўцы – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».

Калаж з фота: president.gov.by; Telegram-канал Вольгі Бондаравай і Пул 4