Лукашэнка абыграў Пуціна? Сакрэтныя перамовы ў Менску. «Праcвет» з Сяргеем Пелясою

HTML5 Youtube

Лукашэнка абыграў Пуціна і вучэнні «Захад 2025» стануць самымі малымі ў гісторыі?

Выглядае, што ў Менску адбыліся сакрэтныя перамовы паміж расейцамі, кітайцамі і рэжымам Лукашэнкі. Пра што размаўлялі Лукашэнка і Пуцін праз тэлефон у панядзелак? Чаму міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў, а затым генерал Аляксандр Вальфовіч пацвердзіў, што вучэнні «Захад 2025» згортваюцца? Госці праграмы «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою – аналітык Цэнтру ўсходніх даследаванняў (Варшава) Каміль Клысіньскі і гісторык Яўген Красулін (Вільня).

 

Вайна ў Беларусі адмяняецца?

 

21 траўня ў абед у Менск прыляцеў віцэ-прэм’ер міністр ураду Кітайскай Народнай Рэспублікі. Ягоны самалёт вылецеў з Беларусі ў Кітай аж 23 траўня пятніцу раніцаю. Гэта вядомы факт. Аднак мала хто звярнуў увагу на тое, што ў тыя ж дні паміж Расеяй і Беларуссю лёталі аж чатыры чартарныя бізнес-джэты. Выглядае як сакрэтныя перамовы паміж Расеяй, Кітаем і Беларуссю. Яўгене, ці мог Кітай паўплываць на адмену расейскіх планаў правесці маштабныя вучэнні ў Беларусі? А можа, нават пачаць агрэсію супраць дзяржаваў NATO з нашай тэрыторыі? Яўген Валошын

 

Фатальная жанчына Лукашэнкі ды іншыя перастаноўкі

 

Наталля Пяткевіч змяніла пазіцыю ў лукашэнкаўскай сістэме ўлады. З адміністрацыі дыктатара яна перайшла ва ўрад і сталася віцэ-прэм’еркаю. А вось Уладзіміра Караніка, які да гэтага часу займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра Беларусі, скіравалі ў Акадэмія навук. Нечакана ў абойме Лукашэнкі з’явіліся і іншыя старыя кадры. Што азначаюць гэтыя перастаноўкі? Падрабязней – Віталь Бабін.

 

Беларусь хваліцца суперракетаю

 

Ад стралковай зброі і браняваных транспарцёраў да станцый сувязі і ракетных комплексаў. Выставу «Milex» айчынная праграма акрэсліла трыумфам беларускага абароннага комплексу. Ці сапраўды беларускага і ці трыумф, разбіралася Наста Ільіна.