Чаму адбываюцца сваркі ў дэмакратычных сілах Беларусі? Куды зніклі Анжаліка Мельнікава і Валер Сахашчык? І ці сапраўды гэта спецслужбы Лукашэнкі развальваюць дэмакратычныя сілы Беларусі? Спрачаюцца Юрый Губарэвіч і Павел Усаў. Глядзіце новы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
Палітолаг Павел Усаў заклікае дэмакратычныя сілы Беларусі да большай адказнасці і адзначае, што крытыка – гэта нармальна і спрыяе развіццю. Палітык Юрый Губарэвіч адзначае, што крытыка бывае розная, у тым ліку інспіраваная спецслужбамі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак ці сапраўды скандалы ўнутры дэмакратычных сілаў – гэта наступства спецаперацыяў? І як гэтаму супрацьстаяць?
Адказ шукайце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.
belsat.eu / MB