навіны

У «Еўрапошты» здарыўся выцек асабістых звестак кліентаў

У «Еўрапошты» здарыўся выцек асабістых звестак кліентаў. Фота: «Европочта»
У «Еўрапошты» здарыўся выцек асабістых звестак кліентаў. Фота: «Европочта»
podpis źródła zdjęcia

Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак Беларусі.

«Цэнтр атрымаў апавяшчэнне ад уладальніка сэрвісу «Еўрапошта» пра парушэнне сістэмы абароны персанальных звестак», – заявілі ў арганізацыі.


Высветлілася, што нехта перахапляў нумары мабільных тэлефонаў кліентаў і потым дасылаў ім фішынгавыя паведамленні.


«Уладальнік сэрвісу аператыўна зрабіў захады для блакавання магчымасці перахопу нумароў мабільных тэлефонаў кліентаў», – адзначылі ў цэнтры.


Нагадаем, «Е-дастаўка» і «Еўрапошта» ўваходзяць у структуру «Еўраопту», найбуйнейшай сеткі рытэйлу ў Беларусі.


15 траўня сілавікі прыйшлі з ператрусам і «маскі-шоу» ў цэнтральны офіс кампаніі «Еўрагандаль», што валодае сеткай «Еўраопт». Тады затрымалі старшыня рады дырэктараў і брат суўладальніка кампаніі Аляксандр Літвін, які 20 траўня выйшаў на волю.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10