Раней яго асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі), а цяпер прызначылі яшчэ паўгода пазбаўлення волі ў дадатак да 6 гадоў калоніі.
Пра гэта падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету паведаміў стрыечны брат палітвязня – палітык Павел Латушка, заўважыла «Вясна».
Анатоль – стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі 31 студзеня 2022 года за маляванне гербу «Пагоня» праз трафарэт на паштовых скрынях у пад'ездах і змясцілі пад варту, дзе моцна збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці ўжывання фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУСе Менску.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску 20 верасня 2022 года Анатолю прызначылі 6 гадоў калоніі і аштрафавалі на 300 базавых велічыняў пацярпелым.
Сам Павел Латушка з’ехаў у Польшчу, дзе ўзначаліў Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, створанае ў кастрычніку 2020 года. 6 сакавіка 2023 года Менскі гарадскі суд завочна засудзіў Паўла Латушку на 18 гадоў пазбаўлення волі.
Тэса Анэйда belsat.eu