З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Алена Жаркевіч адправіла сына ў бяспечную Польшчу, а сама засталася дапамагаць Украіне. Ужо некалькі гадоў Алена і ейны сын Назар жывуць у розных краінах, бо яна як беларуска лічыць важным заставацца ў Кіеве.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе Алена Жаркевіч хацела даказаць людзям, што закон у нашай краіне працуе, таму стала назіральніцаю. Пасля некалькіх затрыманняў, з пагрозай вялікага турэмнага тэрміну Алена з’ехала з Беларусі ва Украіну.
Калі Алена здолела нарэшце ўладкавацца ў Кіеве, яна стала дапамагаць такім жа ўцекачам, як і сама. Потым пачалася поўнамаштабная вайна...
Рэпартаж «Мы мусім умець жыць разам», рэж. Вольга Воранава, Беларусь, 2025 г.
Праграму «Ваяры і валанцёры» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ DOC» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».