навіны

За выходныя ў розных кутках Беларусі знайшлі тапельцаў 7, 21 і 25 гадоў

Пошукі студэнта з Эфіопіі. 25 траўня 2025 года. Фота: МНС Беларусі
Пошукі студэнта з Эфіопіі. 25 траўня 2025 года. Фота: МНС Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Смерці не звязаныя паміж сабой.

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі паведаміла, што ў суботу 24 траўня, у рацэ Дняпро на тэрыторыі Магілёва (вул. Правабярэжная) патануў 21-гадовы грамадзянін Эфіопіі, які вучыўся ў адным з універсітэтаў гораду. МНС удакладніла, што «месца для купання не было абсталяванае».


«Як высветлілася, кампанія маладых людзей адпачывала на беразе ракі Дняпро. Адзін з хлопцаў вырашыў выкупацца. Трохі праплыўшы, мужчына знік з паверхні вады», – распавялі ў МНС.


На наступны дзень, 25 траўня, ужо менская міліцыя паведаміла, што ў рацэ Лошыца ​​недалёка ад вуліцы Берасцейскай знайшлі цела дзяўчыны 1999 года нараджэння.


«Цела дзяўчыны знойдзена ў вадаёме. Для ўстанаўлення прычыны і часу смерці праводзіцца судова-медычная экспертыза», – інфармуе міліцыя.


26 траўня пошукава-выратавальны атрад «Анёл» паведаміў, што знойдзена загінулая 25-гадовая Анастасія Кабак, якую шукалі з 7 траўня. У зніклай былі праблемы са здароўем, яна рэгулярна прымала медыкаменты. Апошні раз яе бачылі ў раёне вуліцы Берасцейскай у Менску. Пазней міліцыя пацвердзіла, што гэта сапраўды згубленая Анастасія Кабак.

І трэці выпадак здарыўся 24 траўня ў Віцебскім раёне, дзе ў садовым таварыстве «Аграхімік» патануў хлопчык, які нарадзіўся ў 2018 годзе. Паводле папярэдняй інфармацыі МНС, дзіця разам з іншымі малымі накіравалася да вадаёму, дзе і адбылася трагедыя.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10