Меркаваннi

Кейс Мельнікавай і праца над памылкамі

Канференцыя Новая Беларусь прайшла ў Вільні.  Вільня, Літва. 3 жніўня 2024 года. Фота: Белсат
Канференцыя Новая Беларусь прайшла ў Вільні. Вільня, Літва. 3 жніўня 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Журналісцкае расследаванне ў справе знікнення спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай раскрыла некаторыя падрабязнасці ейнага асабістага жыцця, але не адказала на тры галоўныя пытанні: што адбылося насамрэч; дзе цяпер Мельнікава; што зроблена, каб такія сітуацыі не паўтараліся?

На ўсе тры пытанні адказу пакуль няма. Хаця менавіта трэцяе пытанне прадугледжвае найперш працу над памылкамі, якая мусіла пачацца яшчэ два месяцы таму. Гэта значыць, час нарэшце не толькі казаць пра тое, што ўсе апынуліся ва ўмовах гібрыднай вайны і беспрэцэдэнтнага ціску з боку ўладаў Беларусі, але і дзеяць так, як таго патрабуюць тыя ўмовы. Правяраць крыніцы інфармацыі, супастаўляць факты, нават калі інфармацыю публікуюць незалежныя медыі. Распрацаваць сістэму бяспекі з улікам прафесійнага досведу.

 

Падчас вулічных пратэстаў 2020-га з'явіліся людзі, пра якіх пачалі пісаць. Іхныя гісторыі былі і сумныя, і вясёлыя. Загучалі новыя імёны. Але імя Анжалікі Мельнікавай там не было.

Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Анжаліка Мельнікава. Варшава, Польшча. 19 ліпеня 2024 года. Фота: Міра Ляселішская / Белсат

18 лістапада 2020-га ў газеце «Салідарнасць» зʼяўляецца з ёй інтэрвʼю. Мельнікава расказала, што брала ўдзел у пратэстах, хадзіла ў Нясвіжы на сустрэчу з мясцовымі чыноўнікамі, якія туды, праўда, не зʼявіліся. Што муж у першы ж дзень пайшоў да стэлы. Што яна атрымала штраф за сваю актыўнасць. Што зʼехалі ва Украіну, бо не было ў іх еўрапейскіх візаў. Інтэрвʼю з Анжалікаю Мельнікавай зʼяўляюцца адно за адным у трох выданнях запар. У першым яна дзякуе «BY_help» за тое, што ёй пагасілі штраф і аплацілі арэнду кватэры. Праўда, пры гэтым яна сказала, што «знялі іншую, бо дзецям і мужу для дыстанцыйнай працы трэба асобныя пакоі, не аднапакаёўка».

 

У іншым выданні Мельнікава паведаміла, што ў сямʼі грошы ёсць, і яны нават падумвалі купіць кватэру ў Кіеве, але надумалі ехаць далей. Чакаюць запрашэння на працу ў Польшчу. У трэцім усё прыкладна тое ж. 

,,

Усё б нічога, але ўзнікае пытанне: былі тысячы людзей, уцёкі з краіны якіх нагадвалі хутчэй прыгодніцкія баевікі, але ажно тры выданні адно за адным узялі інтэрвʼю ў нікому не вядомай жанчыны, чыя гісторыя нічым не вылучалася. Пры гэтым ніхто не знайшоў часу праверыць, ці мелі месца тыя падзеі менавіта ў такім ключы, як пра іх апавяла Мельнікава. Проста супадзенне?


У Беласток Анжаліка прыехала з сямʼёй паводле праграмы «Polish Businesses Harbour», што дае магчымасць хутка пераехаць без асаблівых правяранняў. Выклікае пытанні акалічнасць, што ў 2022 годзе Мельнікава адправіла дзяцей да маці ў Нясвіж і пераехала ў Варшаву. Гэтая акалічнасць насцярожвае, бо сама ж Мельнікава казала, што старэйшая дачка павінна вучыцца і вучыць польскую мову. Яна ж казала, што непакоіцца пра сваіх сваякоў, якія засталіся ў Беларусі. А там жа ў яе яшчэ брат і сястра. Пры гэтым і муж спакойна ездзіць у Беларусь.

 

Марыя Ляшчэўская, сяброўка Мельнікавай, паведаміла журналістам, што Анжаліка прасіла прадаць ёй фонд «Беларусь 2020», але тая адмовілася. Але гэта пакуль толькі словы сяброўкі.

Канференцыя Новая Беларусь прайшла ў Вільні.  Вільня, Літва. 3 жніўня 2024 года. Фота: Белсат
Канференцыя Новая Беларусь прайшла ў Вільні. Вільня, Літва. 3 жніўня 2024 года. Фота: Белсат

У Варшаве Мельнікава не засталася без працы: яе запрасіў Павел Латушка. Але гэта не ўсё. Дзмітрый Шчыгельскі звёў Мельнікаву з прэс-сакратаром «Кіберпартызанаў» Юліянаю Шаметавец. Шчыгельскі з «Кіберпартызанамі» і Анжалікай адкрылі фонд «Białoruś Liberty», што стаў прымаць фінансы на дзейнасць «Кіберпартызанаў» і прыняў адзін грант для Каардынацыйнай рады. За сродкі фонду адказная не адна Мельнікава, як гэта пішуць некаторыя медыі, а яшчэ і Юліяна Шаметавец, якая ўваходзіць ў назіральную раду фонда.

Чытаем ад «Кіберпартызанаў»: агулам Мельнікава вывела 150 тысяч долараў з рахунку фонду «Białoruś Liberty». 

,,

А хіба гэта ўжо даказаны факт? Хто можа пацвердзіць, што менавіта Мельнікава выводзіла грошы і з якою мэтаю? Мусіць, не так складана гэта праверыць тым, хто мае такія магчымасці.


Чытайце таксама:
Спікерка КР Анжаліка Мельнікава (пасярэдзіне) на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, Літва. 3 жніўня 2024 года. Фота: Белсат

След Мельнікавай згубіўся ў Дубаі. Што гэта можа значыць і што з ёю цяпер?

Пракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу 189 Крымінальнага кодэксу Польшчы («Незаконнае пазбаўленне волі») і расследуе абставіны знікнення жанчыны. У прэсе гісторыя абрасла чуткамі і рознымі версіямі. Ад няшчаснага кахання і шантажу да шпіёнскай спецаперацыі. Але, можа, не варта забывацца пра тое, што гаворка не толькі пра 150 тысяч еўраў, але і, магчыма, нейкія іншыя сумы. Калі б менавіта Мельнікава захацела банальна скрасці гэтыя грошы, то які быў бы ў гэтым сэнс? Што можна набыць на такую суму? Сціплую кватэру ў Менску? І што далей? А калі камусьці «з неба», то тады такія грошы лішнімі не будуць. Вось гэта і трэба высветліць следству.

 

Расследавальнікі пакуль апісваюць версію любоўнай прыгоды. Намаляваўся нейкі таварыш з вайсковай контрвыведкі. Нібыта Мельнікава была ў яго закаханая і перыядычна лётала з ім адпачываць. Прычым лётала з ім і маці Анжалікі. Ці шмат у жыцці такіх прыкладаў, калі закаханыя ляцелі адасобіцца на беразе мора пад пальмамі і бралі з сабою маці? Хоць усякае бывае, вядома. Або, напрыклад, высветлілі, што ў самалёце, акрамя гэтага таварыша ляцеў яшчэ і супрацоўнік ФСБ. Ну як у тым анекдоце: «любоў злая, а казлоў усё больш». 

,,

У любым выпадку пра паспяховую спецаперацыю гаварыць не даводзіцца. Інакш мы даўно ўжо бачылі б Анжаліку Мельнікаву на экране БТ.


А пакуль мы не ведаем, што адбылося і ці жывая яна. Ёсць толькі паведамленні з тэлефона Анжалікі пра тое, што зʼехала і доўга не будзе. Вядома, што апошні пералёт быў 7 сакавіка 2025 года, калі Мельнікава з дочкамі са Шры-Ланкі вылецела ў Дубай. Яшчэ заява пракуратуры і публікацыі расследавальнікаў у медыях. Ну і заява КР пра знікненне Мельнікавай.


У прыватнасці: «Каардынацыйная рада не здымае з сябе калектыўнай адказнасці за тое, што адбываецца ў частцы невыканання пратаколаў бяспекі і недакладнасці ў працэсах кіравання фінансамі». Але заява пра калектыўную адказнасць сітуацыі ніяк не выправіць. Трэба наладзіць працу так, як гэтага патрабуюць абставіны. Інакш нехта іншы зноў і зноў будзе трапляць у такую сітуацыю. Праца над памылкамі мусіць быць зробленая, як бы там ні было.


belsat.eu


больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10