навіны

Тры сотні дронаў і сем дзясяткаў ракетаў: РФ атакавала Украіну, ёсць загінулыя

Вынікі атакі на Мікалаеўшчыне ўначы 25 траўня 2025 года. Крыніца: Zelenskiy / Official / Telegram
Вынікі атакі на Мікалаеўшчыне ўначы 25 траўня 2025 года. Крыніца: Zelenskiy / Official / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Гэтай ноччу Расея ўчыніла масавую атаку на Украіну, выпусціўшы амаль 300 беспілотнікаў і сем дзясяткаў ракетаў. Украіна таксама адказвала ўдарамі. 

У выніку сур’ёзныя разбурэнні атрымалі розныя ўкраінскія гарады, агулам пасля атак ратавальнікі працавалі больш як у 30 паселішчах.

У Кіеве, які ўжо цягам другой ночы атакуецца расейцамі, пацярпелі 11 чалавек, у Кіеўскай вобласці – 16 параненых. У Жытомірскай вобласці пацярпелі 10 чалавек і, на жаль, паведамляецца пра загінулых дзяцей – 8, 12 і 17 гадоў. У Хмяльніцкай вобласці загінулі чацвёра чалавек. У Мікалаеве загінуў адзін чалавек, а таксама пацярпелі пяцёра. Агулам у выніку ўдараў загінулі 10 чалавек. Пад атаку трапілі таксама Тэрнопаль, Адэса, Канатоп, Харкаў, Чарнігаўская і Сумская вобласці, там абышлося без ахвяраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папракнуў кіраўніцтва Злучаных Штатаў у адсутнасці рэакцыі на сённяшні расейскі абстрэл, які стаўся адным з найбольш масаваных.


,,

«Свет можа пайсці на ўікэнд, але вайна трывае. Гэта нельга ігнараваць. Маўчанне Амерыкі, маўчанне іншых у свеце толькі заахвочвае Пуціна», – заявіў Зяленскі. 



У той жа час Мінабароны Расеі заявіла пра збіццё 110 беспілотнікаў над тэрыторыяй краіны ўначы 25 траўня. Пад прыцэлам былі Тульская, Бранская, Калужская, Маскоўская, Цвярская, Арлоўская, Смаленская, Ліпецкая, Ніжагародская, Наўгародская вобласці, а таксама тэрыторыя акупаванага Крыму. Пра загінулых не паведамляецца.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10