Лукашэнка як ніколі раней шмат кажа пра новага прэзідэнта: Віктар ці Мікалай? Як на гэта ўплываюць алігархі, якія дарвуцца да ўлады і Беларусь стане полем бою. Калі Украіна можа нанесці прэвентыўны ўдар? Усаў і Верамеенка – пра дрэнны сцэнар у праграме «Карані праблемаў» з Яўгенам Валошыным.
Аляксандр Лукашэнка цягам аднаго тыдня некалькі разоў заводзіў песню пра новага прэзідэнта і нават дагаварыўся да таго, што «фактычна новае пакаленне прыведзена да ўлады».
Сяргей Верамеенка з БХД лічыць гэта рэакцыяй Лукашэнкі на ціск з боку Крамля, аднак гэтым словам не варта верыць, бо, паводле палітолага Паўла Усава, галоўная філасофія самаабвешчанага кіраўніка Беларусі – пратрымацца на чале краіны як мага даўжэй, каб перадаць уладу свайму малодшаму сыну Мікалаю, якому споўніцца толькі 21 год. Але асабістыя жаданні нічога не значаць, таму што ў апошнія гады ў Беларусі ўсё актыўней уздымаюць галовы мясцовыя алігархі, якія пабудавалі ўласны бізнес дзякуючы падтрымцы сям’і Лукашэнкі, найперш яго старэйшага сына Віктара. Што ж чакае Беларусь?
,,«У Беларусі будзе алігархія хутчэй за ўсё. Тыя людзі, якія вакол Лукашэнкі, нават калі ў Расеі адбудзецца нейкі калапс, нейкія праблемы, тым не менш у Беларусі сфармаваўся клас даволі буйных, можна так назваць, магнатаў, алігархаў, якія ўплываюць, няхай не на ўсе ў пэўным сэнсе, але на некаторыя рашэнні палітычныя. Той жа Алексін, Зайцаў, калі я не памыляюся – гэта найбольш прыбліжаныя, у тым ліку да Віктара, у іх сканцэнтраваны фінансавыя рэсурсы, чаго, напрыклад, у апазіцыі няма. Якія маюць суадносіны і кантакты – гэта будзе такая звязка алігархату з вайсковымі са спецслужбамі, чаго таксама ў апазіцыі сёння няма», – прадказвае палітолаг Павел Усаў.
Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Карані праблемаў» Яўгена Валошына.