Выбрана месца пад маўзалей Лукашэнкі. Калі ён не выпарыцца

HTML5 YouTube

У Беларусі прыдумалі, як зрабіць матацыкл без замежных дэталяў, і каб «МАЗ» не гарэў. Знайшлося месца пад маўзалей Лукашэнкі! Калі ён не ўцячэ ў Расею. Або не звар'яцее праз аднаго вынаходлівага сталкера. А ў Турцыю яго і так не пусціць Эрдаган. А можа, ён проста выпарыцца?

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай так TV»:

  • Мотахорсінг: князь Пацёмкін ганарыўся б
  • Беларускі TikTok накінуўся на абутак «Белвесту»
  • «Выпарваецца», – дарожнікі прыдумалі ўніверсальную адмазку
  • Універмаг «Беларусь» не могуць адмыць
  • Берасцейскі мясакамбінат выпусціў набор каўбасных дупак
  • Берасцейцаў пушчаюць у рэстаран «Шыкоўны» без пашпарта!
  • Бярэш на працу мігранта – вучы яго беларускай мове
  • Дамкрат і вогнетушыцель: як звесці з розуму Аляксандра Лукашэнку
  • Мідас Рыгоравіч паабяцаў залатыя горы
  • Лукаход працуе на пэлетах
  • Алёна ЖалудOk – «Узда» (песня пра найлепшы горад)
  • Узда – радзіма Кандрата Крапівы, горад-пабрацім Прагі толькі з Чырвонай плошчай
  • Экскурсаводы і гіды перакваліфікуюцца ў палітрукоў
  • Рэджэп Эрдаган будзем узважваць мінакоў
  • Лукашолкі: вайсковыя зборы школьнікаў могуць скончыцца выбухам. Дэмаграфічным
  • Злачынцы ўсіх краінаў, злучайцеся!
  • Капітан Прыднястроўя пазычыць касцюм РБ-мэну
  • Сваіх выбараў няма – абмяркоўваюць выбары ў Польшчы
  • Таты таксама атрымаюць дэкрэтны водпуск
  • Пастухі з Магілёўшчыны працуюць «адказна, але рамантычна»
  • Цэлы стадыён крычаў «Сыходзь!» Мазыр прарвала

Вядоўцы – Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» або на нашай старонцы ў закладцы «Праграмы».

Калаж з фота: president.gov.by; Orzelski / Wikimedia Commons; Футбольный клуб «Славия-Мозырь» / ВК