Раней Асю Паплаўскую ведалі як блогерку і журналістку, але замест трэцяга шлюбу яна абрала манастыр.
Ні сябры, ні родныя Асі не зразумелі гэткага кроку. Але яна даверылася свайму пакліканню. Нечакана Асі забаранілі даваць першыя абяцанні, каб стаць манашкай. Яна не змагла вярнуцца на Радзіму, жыццё даводзіцца пачынаць з нуля.
Цяпер Асі патрэбная дапамога: яна шукае працу, ёй неабходнае медычнае абследаванне, а таксама трэба вяртаць пазыкі на 10 тысяч злотых.