навіны

Трамп патлумачыў, чаму Пуцін цяпер не гатовы спыніць вайну

Доналд Трамп. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images
Доналд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Доналд Трамп сказаў еўрапейскім лідарам, што Уладзімір Пуцін цяпер не гатовы спыніць вайну, бо лічыць, што перамагае. Акрамя таго, стала вядома, што новы раўнд перамоваў пра замірэнне ва Украіне адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня ў Ватыкане.

Сувенірная крама дэманструе матрошкі з выявамі Уладзіміра Пуціна і Доналда Трампа. Масква, Расея. 3 снежня 2019 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Misha Friedman / Getty Images
Пуцін і Трамп размаўлялі па тэлефоне больш за дзве гадзіны. Пра што? навіны

Пра гэта заяўляе «The Wall Street Journal» са спасылкай на тры свае крыніцы, знаёмыя з хадою размовы, якая адбылася паміж Доналдам Трампам і еўрапейскімі лідарамі.

Сказанае Доналдам Трампам супала з даўнім перакананнем еўрапейскіх лідараў адносна Пуціна, але ўпершыню яны пачулі гэта менавіта ад амерыканскага прэзідэнта, адзначае выданне. Пры гэтым словы Трампа супярэчылі ягоным ранейшым публічным заявам, у якіх ён сцвярджаў, быццам Пуцін сапраўды імкнецца да міру.

Белы дом адмовіўся каментаваць сітуацыю і спаслаўся на паведамленне Трампа ў сацыяльных сетках, дзе ён апісаў сваю размову з Пуціным як «выдатную ў тоне і духу». «Калі б гэта было не так, я б сказаў пра гэта цяпер», – заявіў Трамп.

Хаця Трамп, здаецца, і прызнаў, што Пуцін не гатовы да міру, гэта не прымусіла яго дзеяць так, як заклікаюць еўрапейцы і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, то бок узмацніць барацьбу супраць Расеі, піша «The Wall Street Journal».

Акрамя таго, выданне паведамляе, што новы раўнд перамоваў паміж Украінай і Расеяй адбудзецца ў сярэдзіне чэрвеня на тэрыторыі Ватыкану. Трамп адзначыў, што на іх адправяцца прадстаўнікі ЗША – дзяржсакратар Марка Руб’ё і адмысловы пасланнік Кіт Келаг.

Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Доналд Трамп падчас тэлефоннай размовы 19 траўня папрасіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна падрыхтаваць «мемарандум міру», які «людзі змогуць прыняць», а не такі, што адразу будзе адхілены. Пры гэтым еўрапейскія лідары былі здзіўленыя, што Трамп задаволены вынікам, хоць Пуцін не прапанаваў у размове нічога новага.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10