навіны

Другі дзень Расею атакуюць беспілотнікі

Украінскі аператар дронаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Artem Gvozdkov/Global Images Ukraine via Getty Images
Украінскі аператар дронаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Artem Gvozdkov/Global Images Ukraine via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Ноччу Расею атакавала больш як сотня беспілотнікаў. Атакі трываюць з сярэдзіны дня 21 траўня, цягам усёй ночы 22 траўня расейскія тэлеграм-каналы паведамляюць пра атакі БПЛА на інфраструктуру некаторых гарадоў. Пад прыцэлам – Масква, Тула.

У Міністэрстве абароны РФ паведамілі, што цягам ночы над рознымі рэгіёнамі Расеі было збіта 105 беспілотнікаў, з іх 35 – над Маскоўскім рэгіёнам.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін у ноч на 22 траўня паведамляў пра адбіццё атак: паводле ягоных словаў, было збіта 29 украінскіх БПЛА, запушчаных на расейскую сталіцу.

У маскоўскіх аэрапортах («Шарамецьева», «Дамадзедава», «Жукоўскі») уводзіліся часовыя абмежаванні на прылёт і адлёт самалётаў.

Сёння а пятай раніцы мясцовага часу губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў паведаміў, што сродкі СПА адбіваюць ужо дзясятую атаку беспілотнікаў, якія трываюць з ночы 21 траўня. Паводле Міляева, у хадзе налёту пацярпелі некалькі дамоў у Туле, два чалавекі атрымалі лёгкія раненні.

Паводле прадстаўніка ўкраінскага Цэнтру супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэя Каваленкі, «невядомымі дронамі» былі атакаваныя аб'екты ВПК у Маскоўскай і Тульскай вобласцях.

У той жа час Паветраныя сілы ЗСУ ўсю ноч паведамлялі пра атакі расейскіх БПЛА на тэрыторыю Украіны: Харкаў, Чугуеў, Ізюм, Міргарад і іншыя гарады, ракеты ў кірунку Дняпра.

Станам на восьмую гадзіну раніцы менскага часу ў небе над Кіевам прыкмечаныя расейкія БПЛА. Паведамляецца пра некалькі выбухаў.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10